Раскідала сыноў Беларусі,
Ды насеннем няўдалых свабод…
І лятуць, і лятуць людзі-гусі –
Прагне выраю бедны народ…
Параскіданы сем’і ды дзеці –
Не сабраць ў суполку сяброў,
І гуляюць, як ветрык па свеце,
На чужбіне шукаючы кроў…
Раскідала чырвоныя кветкі,
Пасрывала з зялёных палеў
І пустыя паснулі палеткі,
Пад нязгаданы спеў жураўлёў…
Раскідала – бывае, бывае…
Раскідала – Радзіма, бывай!
Кожны з нас зараз успамінае
Гэты ціхі, ды ветлы край…
Апусцелі Радзімы абшары –
Безсэнсоўны яны бяз дзяцей –
Кліча вырай іх вольныя мары,
Вочы, поўныя вольных надзей…
22.12.2011
Стихотворения. Книги, сборники.:
Комментарии
Добавить комментарий