Справа не ў ежы... (аўдыё)

Мне паверце, што справа не ў ежы…
Справа, браце ў тым, Божаш мой,
Што Радзіма не мае межы,
Бо Радзіма заўсёды з Табой!

Вольны сэрдцам маны не прымае
І  Радзіма там мае працяг,
Дзе ў хаце вясіць ці лунае,
Па над ложкам Зямлі Роднай Сцяг!

Можа будуць такія часіны,
Можа стануцца тыя гады,
Калі ён ўзляціць над Краінай,
Дзе азёры блакітнай вады!

А пакуль, трэба помніць і верыць,
Што Пагоню нязднольна стрымаць…
Гэта дачу магчыма памерыць,
А Радзіму патрэбна кахаць…

Вольны сэрдцам не прагне спакусы,
Вольны сэрдцам не зменіць імя –
Ёсць народ такі – Мы – Беларусы….
Шмат і іншых яшчэ акрамя…

Англічане, Расейцы, Габрэі,
Украінцы, Палякі, к таму ж
І Радзіму народ кожны грэе,
Нібы жонку пяшчотаю муж…

Землі ёсць і цяплей – можа, можа…
Там і ежа і клімат дабрэй…
Зберагчы памажы жа нам Божа,
Сваю існаць, як робіць Габрэй…

Мовай дзетак я Веру, што зробім
Прыгажэйшую мову із моў,
Добра грошай па свеце заробім
І вернемся, дарэчы, дамоў…

Вольны сэрдцам не прагне спакусы…
І народаў няхай карагод…
Ёсць народ такі – Мы Беларусы…
Паміж Роўнымі Роўны народ…
22.12.2011

Спасылка на спампаванне.

Падрабязней пра верш.

Стихотворения. Книги, сборники.: 

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика