Раўнавага

Раўнавага, раўнавага,
Лета - поле, лета - смага,
Раўнавага, раўнацень,
Раўнаважны раўнадзень.

Раўнавага, раўнаважны,
Я хаджу зусім няважны,
Я хаджу, зусім адзіны,
Не марнуючы гадзіны.

Раўнаважны вецер збоч,
Дзе жадаешь туды кроч.
А жадаешь - ня спяшы -
Стаў і роўненька пішы.

Роўныя вакол надзеі,
Роўныя, як след падзеі,
Роўныя сястра і брат,
Роўны стар і роўны млад.

Роўнаважлівыя рэкі,
Побач людзі-чалавекі,
Роўным полымям гару,
Роўна з Вамі гавару.

Раўнавага, раўнавага,
Ня гарэлка і ня брага,
Не шкада мне і не лень,
Раўнавага, роўны дзень.
28.07.2012

Стихотворения. Книги, сборники.: 

Комментарии

Миша (не проверено)
вт, 2012-07-31 16:06
Закон равновесия!

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика