Памятаю, як інак заўзяты
Павязаў мне на шыі крыж
З таго часу я самы багаты
Між жабрацтва і паньства між!
Памятаю купель ачышчення
І Святога Прарока Іллю,
Як пазваў да сябе на крашчэнне
Маці Родную – Маці Зямлю!
Мяне ў Роднай Мове хрысцілі,
І калі раздалося амінь,
То ўсе мне грахі адпусцілі
І сказалі нячыстаму: “Згінь!”
***
***
***
У ваду я паціху спусціўся
І святар да мяне падыйшоў –
Час настаў – я перахрысціўся –
Ну ўсё браты – я пайшоў!
Першы раз – мае сціснулісь грудзі
І ільдом апаліла мне твар –
Прабачайце мяне, злыя людзі!
Сустракай мяне, Божа Ўладар!
Другі раз я паклікаў падмогу,
Ды імёны ўжо былі не тыя,
Адчуваючы неба падлогу
Сустракайце мяне ўсе святыя!
І апошні, пад грук сэрдца гучны…
Я нырнуў і малітву ўзнёс –
Ты даруй мне, Божа Магутны!
Я прыйшоў да цябе Хрыстос!
Адчыніў мне рыфмар-манах дзверы,
Павязаўшы на шыі крыж!
І нашу я Багацце Веры
Між жабрацтва і паньства між!
19.08.2011
Аб гэтым вершы ў Блоге
Комментарии
Добавить комментарий