Маці Боска,
Белая палоска,
За шматкроп’ем коска
І свеча ды з воска…
Маці Боска,
Выглядзіць ня броска,
На малюнку плоска
Немаўля ды соска…
Маці Боска,
Памагай, дарэчы,
Нібы папіроска
Дым пускаюць свечы
Шэптам ціха-ціха,
Губы замаўляюць,
Адганяюць ліха,
Ды цябе пытаюць:
“Мілая Марыя,
Спаса Міла Маці,
Думка, мара, мрыя
Ёсць ў маёй хыце –
Херавімы спевы
Хай цябе спеваюць,
Да Прычыстай Дзевы
Губы замаўляюць
Я прашу аховы
Ў штодзённых справах,
Гандаль паспяховы
Ў любых дзяржавах.
Ты пашлі мне словы,
Каб пісаў я вершы
І Хрыта асновы
Славіць буду першы…
Для душы, Радная,
Ты маёй таблетка
І свеча пылае,
Нібы цыгарэтка…
І хай не згасае
Пламень той свячы
Ветрык хай хістае
Ў золку, і ў начы….
14.09.2011
Комментарии
Добавить комментарий