Будзе дождж! (аудыё)

Шэрым стала блакітнае неба,
Пыл гуляе па небе, як знак
І пакрылася кроплямі глеба
Будзе дождж! Няхай будзе так!

Сякане хай маланкай паветра!
Хай узрушыцца полымем дах!
І за хвалей вады – хваля ветра
Па ягоных нясецца слядах!

Ў барабаны хай грухае волат,
Высякае іскры аб сталь,
Велічэзны трымаючы молат
Хай працуе нябесны каваль!

Непазбегнуць азёрам кіпення,
Стрэлаў кропель лавіну не зняць!
І лістоў галасоў шапацення
Безсенсоўна, дарэмна спыняць…

Будзе дождж! Будзе моцны і дужы
Мокрай кісцю вадзіць мастак!
Будзе цемра, маланкі і лужы…
Будзе дождж! Няхай будзе так!

13.05.2011
Адамовіч Эдуард
Слухайце, калі ласка, сучасную беларускую паэзію онлайн

Ды спампуйце на здароўе
Спасылка на спампаванне Будзе дождж

Спасылка на блог

Шэрым стала блакітнае неба,

Пыл гуляе па небе, як знак

І пакрылася кроплямі глеба

Будзе дождж! Няхай будзе так!

Сякане хай маланкай паветра!

Хай узрушыцца полымем дах!

І за хвалей вады – хваля ветра

Па ягоных нясецца слядах!

Ў барабаны хай грухае волат,

Высякае іскры аб сталь,

Велічэзны трымаючы молат

Хай працуе нябесны каваль!

Непазбегнуць азёрам кіпення,

Стрэлаў кропель лавіну не зняць!

І лістоў галасоў шапацення

Безсенсоўна, дарэмна спыняць…

Будзе дождж! Будзе моцны і дужы

Мокрай кісцю вадзіць мастак!

Будзе цемра, маланкі і лужы…

Будзе дождж! Няхай будзе так!

13.05.2011

Адамовіч Эдуард

Стихотворения. Книги, сборники.: 

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика