Дзе тая гарбата?
Дзе тыя сляды?
Што прайшлі салдаты
Невядома куды…
Замест ружжа - аловак,
Замест стрэла - ўздых,
І страляюць лоўка
Невядома куды…
Абыходзяць хаты,
Лятуць праз гады,
Песні мужных салдатаў
Невядома куды…
Бараною пашуць
Белы ліст паперы,
Вольным сцягам машуць
І ў будучыню вераць.
Ды вераць людзям
Не чакая бяды -
Ведаюць, што будзем
Жадаць ісці куды…
06.02.2009
Стихотворения. Книги, сборники.:
Комментарии
Добавить комментарий