У таксоўке ты працуешь, альбо ў банке,
Калі ласка, пры любых умовах -
Размаўляй са мною на трасянке,
Ўжываючы хоць пару родных словаў!
"Да" змяні на "так", ды прывітанне
Ўжывай, калі мяне сустрэнешь,
Ды "пакуль" замест "пока" на развітанне -
Гэта проста - сам пабачыш - зменішь!
Размаўляй са мною на трасянке -
Не згаджайся і не будзь ніколі трусам!
На хвіліначку спынісь на полустанке,
На імгненне заставайся Беларусам!
Я і сам не дакранаюсь мовы
Так як трэба - так, як мае быць!
Я раней казаў пра ўсе ўмовы -
ТОлькі нам дано становішча змяніць!
Я жадаю размаўляць па-беларуску!
Не любіць жадаю, а кахаць!
ТОлько сорама шальну трасагуску
Безсэнсоўна за пустотны хвост чапаць!
Размаўляй! - Я адкажу так сама!
І замест "скорей" кажы "хутчэй"! -
Гэты шлях адзіная ёсць брама
Да самасазнанасці дзвярэй
1.02.2013
Комментарии
Добавить комментарий