Як пагледзішь на гэта - ня ведаю,
Зразумела толькі адно,
Хутка ранак - я вершамі снедаю,
Вершы - гэта нямое кіно...
Я, паверыш!? Чаго тут сароміцца?
Ды, сапраўдна, дарэчы - чаго?..
У грудзёх нешта жаркае ломіца
Ад чаго, ці, дарэчы, каго?!
Мы паэты народ заахвочаны...
Наш такі паэтынчы вось лёс...
На шашы ёсць заўсёды абочыны,
Але ёсць, так сама, адкос...
Прапаную што? Бог яго ведае!..
Я далей, далей па жыцці,
Гэтак тым, хто вершамі снедае
Можна так лягчэя ісці...
Можа быць... Ты, мяне, спадзяваная,
За ахвоту, дарэчы, даруй...
Бо другім ужо закаханая,
І часіны маёй не марнуй...
Не марнуй, бо я не жывёліна,
Не каменны, дарэчы, слуп...
Мо дарма маё сэрдца адолена
Ды пялёсткамі тваіх губ?...
08.07.2012
Добавить комментарий