А ты вандроўнік альбо не?
Бяжыць дрож ціха па спіне
Яе жадаў тапіць у віне.
А ты вандроўнік альбо не?
Вандроўнік мусіць вандраваць,
Палкоўнік мусіць рабаваць,
Вандруючы сыбры ідуць,
Рабоў канвойныя вядуць.
Ня бачны след у пустыне той,
Дзе ён застаўся на пастой.
Яго хавалі там рабы,-
Цяпер вандроўнікі-сябры.
Ня бачны след - вартуе час,
Ды завандруе кожны з нас
Ня трэба гучных перамог -
Зрабіў вандроўцамі нас Бог.
А хто нас мусіць рабаваць,
Ды свае ногі цалаваць
Сам будзе дрож тапіць у віне,
Бо ты вандроoнік, а ён не!
30.03.2012
Стихотворения. Книги, сборники.:
Добавить комментарий