Aйгуль... (аудыё)

Да мяне завітала, да рана.
Я пытаю яе: “Вы адкуль?”
-Я прыехала з Кыргызстана.
-З Кыргызстана? Як клічуць? – Айгуль.

Мы гаворым, бо ідуць сёння рэдка:
“Азначае што Ваше імя?”
-Ў краіне маёй расце кветка
Паміж гор і нідзе акрамя…

Раскідала Кыргызаў па свеце,
Паразнесла ва ўсе біш бакі…
Ў Расеі цяпер мае дзеці –
Тут два сына да ўсе сваякі…

“Што рабілі?” – “Настаўніца мовы,
На ангельскай вучыла казаць…
Цягніка загрымелі падковы –
Я прымушана была з’язджаць…

Ў Краіне бардак ды разруха –
Жонку князя змяняе сын –
А ў кранах з вадою суха,
Ды і шлях у кыргызаў адзін.

Тут хто смецце мяце кыргызы
Пасканчалі ўсе інстытут.
У Расею ня трэба візы,
Ёсць закон тут і грошы тут…

Пра Чынгіза яна гаварыла
Ды пра возера Іссык-Куль,
І ўсмешку сваю падарыла….
Што ж, бывайце… Пакуль, Айгуль….
14.01.2012

Айгуль спампаваць
Пра верш

Стихотворения. Книги, сборники.: 

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика