Мне званіў татуля,
Што на рэчцы лебядзі,
Ты глядзі, сынуля,
Ты глядзі, глядзі!!!
Белыя, як воблака
Тутака плывут,
У вёсцы нашай роднай
Я сынуля тут!
Я кажу татуле -
Не траві душу!
Зараз я ў Піцеры
Ветрамі дышу...
Тут на мове роднай
Я чытаю вершы!
Я пасля Скарыны
Беларус тут першы!
Зараз жа ў пушчы расцвелі пралескі,
І дзеля рыбалкі я рыхтую лескі,
Зараз лазня, венік ды ў печ смаляк
А пасля пытае - ты жывешь там як?
Добра! Дзякуй Богу! Покуль што жывем!
Маю дах, падлогу, вельмі добра ем!
Зарабляю сцэнаю - кажучы, як рыфмар!
З Дзімамі ды Генамі лепш пайшоў тавар!
Птушкам прывітанне ты перадавай!
Хутка ўжо спатканне і чакаюць хай!
24.03.2012
Добавить комментарий